Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы🇧🇾
Выхаванцы групы "Васілёк" прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах у межах тыдня роднай мовы.
У групе арганізавана выстава "Якое ваша любімае слова на беларускай мове?" з дапамогай якой выхаванцы замацоўваюць і пашыраюць свой слоўнікавы запас.
Таксама ў групе арганізаваны выставы кніг на беларускай мове і вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Бацькі выхаванцаў прынялі актыўны ўдзел у папаўненні "Скарбонкі беларускіх слоў", з якімі мы будзем знаёміцца на занятку па адукацыйнай галіне "Развіццё маўлення і маўленчых зносін" у чацвер.
Самым цікавым мерапрыемствам стала "Тэатралізаваная майстэрня", дзе выхаванцы чыталі верш Эдзі Агняцвет "Хто пачынае дзень?".

 

https://vk.com/club186259345?w=wall-186259345_1301%2Fall перейдя по ссылке вы можете просмотреть видеофайл