Гаворым па- беларуску

Дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай

  Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх год. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага нашай Радзімы. З боку дзяржавы гэтаму пытанню таксама надаецца вялікая ўвага. Так, у адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у інструктыўна-метадычных пісьмах Міністэрства да 2016/2017, 2017/2018 вучэбных гадоў гаворыцца аб тым, што з мэтай папулярызацыі і расшырэння сферы выкарыстання ў жыцці грамадства беларускай мовы, неабходна удасканальваць якасць выхаваўчага працэсу па далучэнню выхаванцаў да багацця беларускай мовы, фарміраванню каштоўных адносін да яе. У вучэбнай  праграме дашкольнай адукацыі работа па фарміраванню беларускага маўлення з дашкольнікамі падзяляецца па ўзроставых групах. Так, пачынаючы з 1-й малодшай группы, згодна праграме, ў розныя віды дзейнасці паступова ўводзіцца беларуская мова. Гэта робіцца з мэтай развіцця ў дзяцей першапачатковых навыкаў разумення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і, па меры магчымасці, самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія пацешкі, вершы, забаўлянкі, калыханкі, песенькі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.

У адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту выхавальнікі адзін раз на тыдні праводзяць  заняткі па развіццю беларускага маўлення. Акрамя таго, кожны чацвер праходзіць дзень роднай мовы. Гэты дзень, пачынаючы з прыёму дзяцей, усё работнікі размаўляюць з выхаванцамі на беларускай мове.

На занятках  выхавальнікі актыўна выкарыстоўваць дыдактычныя  гульні, малыя формы фальклору, беларускія народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі, чыста і скорагаворкі.

Паказаць адметнасць беларускай зямлі, побыт яе жыхароў мінулых стагоддзяў, растлумачыць, адкуль пайшлі беларусы, расказаць пра выхаванне імі дзяцей, дапамагае  азнаямленне з гісторыяй, культурай Беларусі. саблiвая ўвага  надаецца настольным, дыдактычным, развіваючым  гульням.Рэалізацыя задач беларускага маўлення, згодна з вучэбнай праграмай,  ажыццяўляць таксама на фізкультурных занятках з выкарыстаннем беларускіх народных рухомых гульняў, на рухава-творчых занятках, заснаваных на розных відах вуснай народнай творчасці, на музычных занятках, у час правядзення народных свят і г.д.

Праз гульню ў тэатр дзеці таксама вучацца мове. Падрыхтоўка тэатралізаванай сцэнкі дае магчымасць выхавальніку вучыць дзяцей прыгожа, гучна вымаўляць словы на роднай мове, адчуваць рытм, музыку беларускага маўлення.

Значнае месца ў далучэннi дзяцей да беларускай культуры, мовы мае арганiзацыя тэматычнага асяроддзя. З гэтай мэтай у кожнай групе дашкольнай установы абсталяваны куткі «Мая радзіма — Беларусь». Іх змест фармiруецца ў залежнасцi ад узросту дзяцей.

Таксама ў кожнай групе створаны кнiжныя куткi, падабраны перыядычныя выданнi ў адпаведнасцi з узростам дзяцей.

Важнай часткай работы у гэтым накірунку з′яўляецца ўзаемадзеянне з бацькамі, бо менавіта з адносін таты і мамы да роднай мовы ў дзіцяці фарміруюцца першыя ўражанні і першая любоў да яе, да таго месца, дзе ён нарадзіўся. Асноўнай задачай у азнаямленні бацькоў з нацыянальнай культурай з’яўляецца фарміраванне ў іх актыўнай сацыяльнай пазіцыі. З гэтай мэтай праводзяцца бацькоўскія сходы, віктарыны, конкурсы, гутаркі, прыцягваюцца бацькі і  да ўзелу ў народных святах.

Выхавальнікі садзейнічаюць таму, каб розныя віды дзейнасці з дашкольнікамі далучалі іх да роднага слова, выхаваюць патрэбы выкарыстоўваць беларускую мову ў розных абставінах жыцця. Такім чынам мы фарміруем, напаўняем, актывізуем беларускі слоўнік дзетак, вучым слухаць нацыянальную мову, разумець і свабодна размаўляць на ёй.
свернуть